навіна

ад 14.01.2019

Аб стварэнні міжведамаснай рабочай групы

Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 2019 г. № 8р створана міжведамасная рабочая група па арганізацыі сумеснай работы з Сусветным банкам у мэтах падрыхтоўкі дакумента "Дарожная карта структурных рэформаў у Рэспубліцы Беларусь". Яе кіраўніком прызначаны намеснік Міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч.

Міжведамасная рабочая група можа пры неабходнасці далучаць да працы па падрыхтоўцы дакумента кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных Ураду, іншых арганізацый са згоды іх кіраўнікоў і запытваць у іх адпаведную інфармацыю.

Па выніках сумеснай работы з Сусветным банкам рабочай групе неабходна ўнесці ва ўстаноўленым парадку ў Савет Міністраў падрыхтаваны дакумент "Дарожная карта структурных рэформаў у Рэспубліцы Беларусь".

Арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці рабочай групы будзе ажыццяўляць Міністэрства эканомікі.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь